У калейдаскопе талентаў – шчучынскія артысты

Адразу два спецыялісты Шчучынскага РЦКіНТ Вікторыя Даўгашэя і Яўген Вашчыла сталі пераможцамі XVI міжнароднага фестывалю “Калейдаскоп талентаў. Лета 2018”, які нядаўна прайшоў у Польшчы.

Міжнародны фестываль “Калейдаскоп талентаў. Лета 2018” сёлета аб’яднаў каля 400 таленавітых артыстаў з Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны і Беларусі. Горад Жывец, у якім прайшло мерапрыемства, у мінулым месяцы адзначыў сваё 750-годдзе, таму фестываль стаў сапраўдным падарункам з гэтай нагоды.

Нашы шчучынскія артысты адразу пакарылі не толькі кампетэнтнае журы, але і гледачоў.

Акардэаніст Яўген Вашчыла выдатна выканаў дзве п’есы з рэпертуару дуэта «Баян-mix». Чорна-белыя клавішы паслухмяна ігралі “Карусель” і “Ірландскія матывы”. Віртуознае выкананне кампазіцый і харызма дапамаглі Яўгену не толькі стаць лаўрэатам 1 ступені, але і да таго ж заваяваць прыз глядацкіх сімпатый!

Не менш эмацыянальна прайшло выступленне нашай таленавітай шчучынскай спявачкі Вікторыя Даўгашэя, якая, дарэчы, была адзінай салісткай з Беларусі! Віка бездакорна выконвала песні «Памолімся за бацькоў» і «Нас б’юць, мы лятаем” і таксама стала лаўрэатам 1 ступені. Фестываль пакінуў самыя цудоўныя ўражанні! Падчас гала-канцэрта была прамая трансляцыя на польскім тэлебачанні!

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники