У дзень вясновага раўнадзенства работнікі Астрынскага ДК і ТТ правялі абрадавае мерапрыемства “Гуканне вясны”

 Вясну клікалі песнямі і рэхам.  Прыбіралі дрэва яркімі стужкамі. Палілі на вогнішчы ліхую бабу, якую зрабілі з усяго старога і непатрэбнага. Падкідалі спечаных жаўрукоў у настольніцы, каб яны хутчэй прыляцелі і прынеслі на сваіх крылах вясну, частаваліся імі. Хадзілі з бараной вакол вогнішча, каб абудзіць зямлю. З маладых  дзяўчат выбіралі вясну, прыбіралі яе, вадзілі з ёю карагоды. Спявалі песні – вяснянкі і гулялі ў вясновыя гульні.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*