У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на мітынг ля памятнага знака ў г. Шчучыне сабралася мноства людзей

Мінула 30 гадоў, як скончылася афганская вайна, якая доўжылася з 25 снежня 1979 года па 15 лютага 1989 года. Менавіта 15 лютага 1989 года апошняя калона савецкіх войскаў пакінула Афганістан. Сярод тых, хто прайшоў усе нягоды і выпрабаванні афганскай вайны, праяўляў адвагу і самаадданасць у барацьбе з міжнародным тэрарызмам, было шмат нашых землякоў.

Затым мерапрыемствы, прысвечаныя 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прадоўжыліся ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк павіншавала ўсіх з гэтай знамянальнай датай і ўручыла Ганаровыя граматы райвыканкама і райсавета дэпутатаў ветэранам вайны ў Афганістане за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Шчучынскага раёна, асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Сярод узнагароджаных — У.М. Богдзель, І.С. Кашлей, Д.У. Саўрас, А.П. Місюк, А.К. Ануфрык і М.І. Дзежыц. Выступіў і ўручыў юбілейныя Затым мерапрыемствы, прысвечаныя 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прадоўжыліся ў раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк павіншавала ўсіх з гэтай знамянальнай датай і ўручыла Ганаровыя граматы райвыканкама і райсавета дэпутатаў ветэранам вайны ў Афганістане за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Шчучынскага раёна, асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Сярод узнагароджаных — У.М. Богдзель, І.С. Кашлей, Д.У. Саўрас, А.П. Місюк, А.К. Ануфрык і М.І. Дзежыц. Выступіў і ўручыў юбілейныямедалі “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” ваенны камісар раёна падпалкоўнік А.Г. Гайдук. Завяршылася ўрачыстасць канцэртам духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Вячаслава Альфрэдавіча Матука.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники