У Астрыну вярнуўся “Збянтэжаны Саўка”

У Астрыне адбылася прэм’ера спектакля па п’есе Леапольда Радзевіча “Збянтэжаны Саўка”. Шмат  гадоў таму назад калектыў Астрынскага народнага тэатра прапанаваў яго на суд гледачоў. І вось нядаўна гэты спектакль быў не проста адноўлены, а дапрацаваны.

Работнікі Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці вырашылі надаць беларускаму вадэвілю новае гучанне. Была дапрацавана амаль цэлая сцэна, якая ўдала дапасавала да тэксту і падарыла гледачам яшчэ больш жартаў і добрага настрою. Іскрамётны народны гумар, хлёсткія прыказкі і прымаўкі, цудоўныя народныя песні – усё гэта зрабіла спекталь яркім, непаўторным. Аўтар не пакрыўдзіўся б за такі ўдалы дадатак.

 Падарылі гэты кораб радасці гледачам сапраўдныя прафесіяналы Ірына Шыдлоўская і Марына Мадаян, якія выканалі ролі сябровак і суседак Саўкавай жонкі Магрэты. Выклікала смех і апладысменты кожнае з’яўленне на сцэне Саўкі, з роляй якога справіўся Аляксандр Чучва, добра вядомы не толькі ў пасёлку і раёне, але і ў вобласці сваімі выступленнямі і сваімі байкамі на мясцовыя тэмы. Саўка ў яго выкананні атрымаўся зухаватым, але трошкі нязгрэбным, чым больш за ўсё і смяшыў публіку. Трэба адзначыць, што і дэкарацыі былі выкананы Аляксандрам Анатольевічам з густам і разуменнем справы.

 Вадэвіль стаў удалым дэбютам для Таццяны Язэпчык, выхавацеля Астрынскага дзіцячага садка. Поспехаў ёй на тэатральных падмостках! Ролю цыганкі выканала Вераніка Чэрныш, музычным афармленнем займаўся Іван Бабіцкі.

Гледачы атрымалі вялікую асалоду ад спектакля і няхай нам пазайдросцяць тыя, хто ў гэты вечар палянаваўся адарваць сябе ад канапы. Не могуць замяніць жывыя зносіны з таленавітымі людзьмі тэлевізар ці камп’ютар. Вялікае дзякуй за спектакль, за задавальненне!

Ганна СЦЯПАНЧАНКА, бібліятэкар Астрынскай гарпасялковай бібліятэкі і задаволены глядач.

по материалам газеты “Дзянница” http://dzyannica.by/node/13573

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники