У Астрынскім ДК і ТТ для ўсіх жадаючых гасцінна расчыніў свае дзверы этнаграфічны куточак

Экспанаты былі сабраны сіламі работнікаў Дома культуры і мясцовых жыхароў. Першымі наведвальнікамі этнаграфічнага куточка сталі госці з Масквы – выкладчыкі Маскоўскага палітэхнічнага універсітэта.

        Маскоўскія госці прыехалі на Беларусь, каб прыняць удзел у мітынгу, прысвечаным памяці іх земляка, памочніка камандзіра роты дэсантнага партызанскага атрада імя Камсамола Беларусі Валянціна Валянцінавіча Аляксандрава, які быў смяротна паранены ў баі з фашыстамі на дарозе Бершты-Новы Двор ля вёскі Пілаўня  і назаўсёды застаўся ляжаць у беларускай зямлі. У 1948 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Валянцін Аляксандраў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені. Бацька героя Валянцін Аляксандраў – Рослаўлеў быў выкладчыкам Маскоўскага палітэхнічнага універсітэта.

       Таксама госці з Расіі пабывалі ў музеі імя А. С. Пашкевіч (Цёткі) ў Астрынскай сярэдняй школе, дзе для іх была арганізавана тэатралізаваная экскурсія “Песня сэрца”, якую падрыхтавалі вучні школы (удзельнікі паэтычнага тэатра “Волат” Астрынскага ДК і ТТ) і работнікі дома культуры.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники