У актавай зале Навадворскага Дома культуры сабраліся работнікі ААТ “АграГЖС”, каб адзначыць 70-гадовы юбілей роднай гаспадаркі.

Павіншаваць аграрыяў са святам прыехалі намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання А.І. Тодрык, генеральны дырэктар ААТ “Гроднажылбуд” А.І. Ушкевіч, былы старшыня Шчучынскага райвыканкама С.І. Ушкевіч і шматлікія іншыя высокія госці.

Цёплыя словы ў адрас работнікаў ААТ “АграГЖС” выказаў і намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолій Іванавіч Тодрык.

Да слоў Анатолія Іванавіча далучыліся генеральны дырэктар ААТ “Гроднажылбуд” Алег Іванавіч Ушкевіч і былы старшыня райвыканкама Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч, які ў свой час узначальваў гэту гаспадарку. Яны павіншавалі аграрыяў ААТ “АграГЖС” з юбілеем і пажадалі моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і поспеху ва ўсіх пачынаннях, а роднай гаспадарцы – далейшага развіцця і новых працоўных перамог.

Затым ва ўрачыстай абстаноўцы заслужаным работнікам былі ўручаны высокія ўзнагароды.

Завяршыўся святочны вечар яскравым выступленнем артыстаў раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники