
Фестываль з’яўляецца данінай памяці вялікаму музыканту, кампазітару і паэту, які змяніў уяўленне пра музыку ХХ стагоддзя. Ён апярэдзіў час сваім музычным бачаннем і стылем. І да сённяшняга дня ён з’яўляецца нязменным эталонам «наватара» і «эксперыментатара» у музыцы.
Свята пачалося са святочнай імшы ў касцёле Святых Пятра і Паўла. Затым госці наведалі музей Чэслава Немэна у Старых Васілішках.
Фестываль атрымаў свой працяг у Васілішках ля цэнтра культуры, дзе прайшла конкурсная праграма маладых выканаўцаў польскай песні і канцэртная праграма народнага ансамбля польскай песні «Красавяцы» г. Ліда.