Традыцыйны восеньскі кірмаш прайшоў у Шчучыне

На свяце панаваў асаблівы настрой. Парадавалі сваім цудоўным тэатралізаваным шоу артысты РЦКіНТ. Добрыя песні чуліся з беларускага і польскага падворкаў. Актыўна працаваў выязны гандаль, рукатворнымі вырабамі радавалі народныя ўмельцы.

Даспадобы шчучынцам прыйшлася сельскагаспадарчая латарэя. Сярод прызоў – бульба, морква, цыбуля, яблыкі, яйкі і нават жывыя куры. Мне і самой пашчасціла выйграць некалькі мяхоў той сельскагаспадарчай прадукцыі ды сертыфікат на кінасеанс у кінатэатр “Беларусь”.

Падчас свята былі падведзены вынікі конкурсу сярод арганізацый і сельсаветаў Шчучынскага раёна.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники