Традыцыйнае свята хлебаробаў сабрала разам калектыў ААТ “Васілішкі” і жыхароў аграгарадка

Аграгарадок Васілішкі быў старанна падрыхтаваны да мерапрыемства. Атмасферу свята на “Дажынках” стваралі музычныя нумары народнага ансамбля песні «Васільковая раніца», а таксама гродзенскіх артыстаў.

“Дажынкі” ў Васілішках прайшлі як заўсёды весела — з песнямі, падарункамі і пачастункамі. Але нават у святочных гутарках сённяшнія героі жніва абмяркоўвалі тое, што яшчэ трэба зрабіць заўтра, таму што, як вядома, сапраўдны адпачынак працаўнікоў вёскі пачынаецца толькі з надыходам зімы.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники