Тэмай для здымак перадачы «Жывая культура» телеканала БТ 3 стаў аг. Дэмбрава і Дэмбраўская кадрыля

Спецыфіка народнай танцавальнай традыцыі кожнага рэгіёна мае непаўторную асаблівасць, якая праяўляецца ў разнастайнасці форм бытавання ў абрадавай практыцы і народным побыце, спосабаў іх праяўлення і багацці варыянтаў. На тэрыторыі Шчучынскага раёна вялікую папулярнасць атрымаў танец «Дэмбраўская кадрыля», які быў адноўлены ў 1972 годзе мясцовымі жыхарамі аг. Дэмбрава і ўяўляе сабой узор культурнай самабытнасці дадзенага рэгіёну. Выконваецца на 6 пар. У кадрылі калены ідуць без перапынку і іх аб’яў. Асобныя фігуры выконваюцца тройкамі. Для кадрылі характэрна хуткая змена разнастайных фігур і малюнкаў (лінія ручаёк, калона), а таксама розныя пераходы, змена партнёраў, абход адзін аднаго, парамі і інш. Сёння кадрыля выконваецца ўдзельнікамі ўзорнага фальклорнага калектыва “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фольклору.

Адпаведна выпісцы з пратакола пасяджэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2019 года №04-01-02/1  нададзены статус  гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу нематэрыяльна-культурнай спадчыны «Мясцовы танец «Дэмбраўская кадрыля» у аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Менавіта з гэтай нагоды і стаў танец і яго выканаўцы тэмай для чарговых здымак тэлеканала БТ 3. Тэлеверсія здымак адбудзецца ў верасні бягучага года.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники