На абласны фестываль “Панямоння жыватворныя крыніцы” з’ехаліся лепшыя фальклорныя калектывы Гродзеншчыны

З ранку на вялікай арт-пляцоўцы ля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ліліся беларускія народныя песні, а шчучынцы сустракалі гасцей літаральна з усіх раёнаў вобласці.

Ля возера раскінуўся горад майстроў, дзе залатарукія і таленавітыя ганчары, ткаллі, вышывальшчыцы, фларысты, разьбяры па дрэве не толькі дэманстравалі свае арыгінальныя вырабы, але і давалі адмысловыя майстар-класы.

Сярод ганаровых гасцей – выкладчык этналогіі і мастацтваў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Козенка.

Больш за 60 канцэртных нумароў уключаў у сябе фестывальны марафон. Безумоўна, яркай і адметнай кветкай у этнаграфічным вянку Панямоння стала выступленне прадстаўнікоў Шчучынскага раёна. Танцы “Лысы” ды “Падэспань” у выкананні ўзорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка” Дэмбраўскага Дома культуры і фальклору выклікалі зачараванне і шчырыя апладысменты. А народны фальклорны калектыў “Вяргіня” Ракавіцкага ДК вынес на суд гледачоў і журы дзве аўтэнтычныя песні – “Я ў гарэшнічку гарэшкі рвала” і “Ішоў Ванька канаваю”.

«Скарбоначка» і «Вяргіня» сталі лаурэатамі 1 ступені на обласным фестывалі ў г. Шчучыне «Панямоння жыватворныя крыніцы».

Пасля падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў, адбыўся канцэрт  знакамітага ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”.

Падчас фэсту працавалі выстава “Ручнік – праз усё жыццё”, каларытныя фотазоны ў стылі этна, гандлёвыя рады, кафэ пад адкрытым небам.

Подрабязней у газеце «Дзянніца».

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники