Свята Зельна адзначылі ў аг. Новы двор

Зельна (Першая Прачыстая, Успленне)  – лічыцца адным з першых значных восеньскіх святаў, адзначаецца паводле каталіцкага календара 15 жніўня, паводле праваслаўнага – 28 жніўня. Традыцыйна ўспрымалася як свята ўраджаю, калі асвячаўся сёлетні хлеб. У гэты дзень асвячалі таксама жыта на засеў і розныя зёлкі, што яшчэ былі ў гэты час. Абавязковым лічылася і асвячэнне на З. лекавых раслінаў. Пазней яны выкарыстоўваліся не толькі як лекавы, але і як ахоўны сродак: ад пярэпалаху, ад навальніцы, для аховы кароў і г.д.

Культработнікі Астрынскага і Навадворскага дамоў культуры арганізавалі святочную праграму для вяскоўцаў, дзе гучала шмат песен і гумару.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники