Свята вёскі Шчанец ладзілі артысты Астрынскага Дома культуры

Год малой радзімы – гэта магчымасць для кожнага з нас яшчэ раз вярнуцца да сваіх каранёў, пабываць у тых мясцінах, дзе нарадзіўся, дзе зрабіў першыя крокі, дзе заўсёды прыветлівым агеньчыкам свецяцца вокны бацькоўскага дома. А свята роднай вёскі – цудоўны повад, каб здзейсніць свой намер. Вось такое свята ладзілася  ў вёсцы Шчанец.

         Прадстаўнікі старэйшага пакалення добра памятаюць, як моладзь збіралася ў кагосьці ў хаце і ладзіла вечарыну. Падтрымалі традыцыю і ў Шчанцы: месцам правядзення святочнага мерапрыемства стаў падворак  старасты вёскі – Таісіі Іванаўны Кірэй, якая, дарэчы, за некалькі дзён да свята адзначыла свой дзень нараджэння. Таму прыезд артыстаў Астрынскага дома культуры і тэатральнай творчасці стаў яшчэ адным падарункам і для Таісіі Іванаўны.

    Актыўнымі ўдзельнікамі свята былі і самі жыхары вёскі. Яны падпявалі, спявалі самі, танцавалі, весяліліся і дарылі артыстам самыя шчодрыя апладысменты.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники