Свята вёскі пад назвай “Жыцця майго вытокі” сабрала разам жыхароў вёскі Бярозаўцы.

Зямля бацькоў, мая зямліца,

Блакітны ранак над табой,

Ты мой выток, мая крыніца,

І я — навек сын верны твой.

      Менавіта гэтыя радкі А. Грачанікава прыходзяць на ўспамін, калі бываеш на святах нашых маленькіх вёсачак, якіх, на жаль, застаецца ўсё менш і менш. Гісторыя кожнай вёскі складаецца з лёсаў людзей, якія там жывуць, — руплівых, старанных, працавітых. Менавіта ў іх гонар і ладзіцца кожнае свята вёскі.

      Такое свята пад назвай “Жыцця майго вытокі” сабрала жыхароў вёскі Бярозаўцы, што на Астрыншчыне.  Па традыцыі, месцам правядзення свята стаў конны двор “Кентаўр”, гаспадыня якога Л. М. Босак заўсёды рада гасцям. На пачатку да жыхароў і гасцей вёскі з віншавальнымі словамі звярнулася старшыня Астрынскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Іванаўна Лебядзевіч. Святочны настрой, добрыя песні і жарты дарылі работнікі Астрынскага ДК і ТТ. А выступленне ўдзельнікаў клуба “Кентаўр” нікога не пакінула абыякавым.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники