Свята паэзіі «Стану песняй у народзе…» адбылося на радзіме Цёткі

14 ліпеня ў г.п. Астрына прайшло свята паэзіі “Стану песняй у народзе …”. Паэзія, галоўная дзеючая асоба свята, стала ўвасабленнем вялікай любові да сваёй малой радзімы, да свайго народу, свайго мінулага, сучаснасці і будучыні, павагі да памяці тых людзей, якія ўсе свае памкненні аддалі на карысць роднай зямлі. І сярод іх – Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч -Цётка.

Таму свята было прысвечана знакамітай зямлячцы, паэтцы, рэдактару беларускага дзіцячага часопіса «Лучынка». Ужо з першых акордаў свята вершы Цёткі ўліліся ў атмасферу пяшчоты і любові да роднага краю. Атмасферу мерапрыемства задавалі госці, паэты Шчучынскай зямлі, Рычард Бялячыц і Ганна Каспер, якія з задавальненнем дзяліліся сваёй творчасцю з усімі прысутнымі і запрашалі іх паўдзельнічаць у «Адкрытым мікрафоне», раскрыць сябе і падзяліцца сваёй творчасцю.

Выстава народных умельцаў “Прыродная фантазія і ўмелыя рукі” прыцягнула гледачоў сваёй разнастайнасцю, а майстар-класы, праведзеныя для прысутных, раскрылі магчыма не адзін схаваны талент гледачоў. Добрым працягам свята стаў канцэрт артыстаў аматарскай творчасці Навадворскага Дома культуры. Акрамя таго, для ўсіх гледачоў быў арганізаваны дзіцячы гарадок, катанне на конях, і многае іншае, што надавала святу неабходную атмасферу.

Чучва А.А. – загадчык пастановачнай часткай народнага драматычнага тэатра Астрынскага ДК і ТТ.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники