“Свята дзеркача”

       Скручаны, звязаны, на кол пасаджаны. Па двары скача, і ў хляве танцуе. Што гэта? А гэта – дзяркач! У аграгарадку Каменка, што на Шчучыншчыне, адбылося брэндавае мерапрыемства “Свята дзеркача”.

Дзяркач прыдумалі людзі, каб двор быў у чысціні, каб у хаце быў парадак, каб у гаспадароў жывёла і птушкі знаходзіліся ў чысціні. Дзеркачы ёсць у кожным двары, а якія яны бываюць, удзельнікі свята даведаліся на мерапрыемстве. Зямля наша заўсёды славілася добрымі майстрамі, людзьмі, якія сваімі рукамі стваралі казачную прыгажосць. Не тое золота, што блішчыць, а тое, што рукамі добрага майстра зроблена…На свяце была прадстаўлена выстаўка вырабаў мясцовых масцярыц Надзеі Валянцінаўны Дужык, Аліцыі Мечыславаўны Гайдук, Ірыны Леанідаўны Дужык, а таксама майстроў аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва. Усе жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у майстар-класе па вырабу дзеркачэй, а таксама венікаў-абярэгаў. А вось Ядзвіга Аляксандраўна Гулько і Ірына Вацлаваўна Дысь з’яўляюцца носьбітамі песеннага фальклору. У выкананні жанчын прагучалі беларускія народныя песні “Ой сівы конь бяжыць”, “Ой каліна, ой маліна” і іншыя.На свяце ладзіліля гульні, загадкі, конкурсы, гучалі парады, якія неабходна ведаць незамужняй дзеўцы, каб хутчэй выйсці замуж, ці што рабіць, каб вымесці з хаты усё кепскае.А ў казках, дзяркач – гэта транспартны сродак, на якім лятае Баба-Яга. Вось і на “Святадзеркача” завітала гарэзлівая Баба-Ёжка.Маленькія жыхары Каменкі з радасцю весяліліся, танцавалі,гулялі ў гульні, а ў падарунак кожны атрымаў новы венік.

Гледачоў парадавалі сваім выступленнем народны ансамбль народнай песні “Сябрына” Жалудоцкага Дома культуры і народны ансамбль песні “Васільковая раніца” Васілішкаўскага центра культуры. Спадзяюся, што “Свята дзеркача” стане традыцыйным і будзе з’яўляцца брэндам аг. Каменка, як свята гумару і весялосці.

 

Гардзейчык Наталля Станіславаўна – вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”. Фота аўтара

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники