Сустрэча землякоў “Ля млына”.

14 ліпеня ў невялікай вёсачцы Мацеўчукі Шчучынскага раёна адбылася сустрэча землякоў пад назвай “Ля млына”. На малой радзіме сабраліся былыя суседзі, знаёмыя – адным словам, вяскоўцы-землякі. Завіталі на сустрэчу ў гэтае цудоўнае мястэчка: старшыня Жалудоцкага сельвыканкама Генадзь Іванавіч Цывінскі, дырэктар Жалудоцкай сярэдняй школы Уладзімір Анатольевіч Васількевіч і член саюза беларускіх пісменнікаў Святлана Іосіфаўна Абдулаева. Кожны з гасцей меў магчымасць расказаць пра вёску, якая яна была раней, і якая стала цяпер. Яны пажадалі вяскоўцам шчаслівага жыцця на роднай зямлі, спакою ў сем’ях, моцнага здароўя і дабрабыту.

“У вёсцы застаецца ўсё менш і менш людзей, пусцеюць хаты, — гаворыць старшыня сельвыканкама Генадзь Іванавіч Цывінскі, — але куточак дзе ты нарадзіўся, зрабіў першыя крокі, вымавіў першыя словы застанецца ў сэрцы назаўсёды”.

На сустрэчы было прадастаўлена слова актывістцы гэтага мястэчка Фэліцыі Іосіфаўне Карасевіч. Усё жыццё пражыла яна ў вёсцы. Працавала ў мясцовай гаспадарцы. Нямала выпрабаванняў выпала на яе лёс, але на сённяшні час, яна лічыць сябе шчаслівым чалавекам: у яе ёсць любімая справа – вырошчваць кветкі.

Ну і вядома, якая сустрэча без песень і танцаў?! Прыгожымі разнагалосымі спевамі парадавалі сялян работнікі Шчучынскага раёнага цэнтра культуры Дзмітрый Паварга, Валянціна Маркевіч, Марыя Сідаровіч і Марыя Мілеўская. Пад знаёмыя мелодыі вяскоўцы-землякі пускаліся ў пляс. Глядзіш і разумееш: вясковы чалавек не толькі ўмее добра працаваць, але і гэтак жа самааддана адпачываць.

І мне здаецца, что пасля сустрэчы ўсе засталіся задаволены. Кожны атрымаў вялікі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый на доўгі час.

Рэжысёр сектара па нестацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва Шчучынскага цэнтра культуры Валянціна Маркевіч.

Фота аўтара.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники