Слонімскія цудадзействы чаруюць у XI раз

      У апошні дзень сакавіка Слонімскі Цэнтр культуры і адпачынку сабраў таленавітых дзяцей – акцёраў з усёй вобласці для ўдзелу ў XI абласным фестывалі ўзорных тэатральных калектываў. Мэта фестывалю, як ізаўсёды, накіравана на актывізацыю дзейнасціі папулярызацыю ўзорных калектываў, удасканаленне выканальніцкага майстэрства, развіццё творчых здольнасцей.

         Распачалі фестывальную праграму гаспадары – акцёры з узорнай тэатральнай студыі “Купалінка” са спектаклем пра чароўны лес. Затым Слонімскі драматычны тэатр прадаставіў сваю сцэну для наступнага ўдзельніка фестывальнага парада – узорнага тэатральнага калектыва “Іскра”, дзе Нязнайка паведаміў гісторыя прачароўны горад. Бераставіцкі “атрад зялёных” змагаўся з забруджвальнікамі леса. Лідчане на суд гледача прадставілі мышыную дзею пра прыярытэтнае ўжыванне сырнай прадукцыі.

Ну а чым здзіўлялі кампетэнтнае журы шчучынцы? Узорны тэатральны калектыў “Шаг в небо” аддзела культуры і вольнага часу “Навадворскі Дом культуры” запрасіў усіх гледачоў на прагляд казачнай гісторыі “Шуба для Ежа” пра лясных жыхароў і іх узаемаадносіны. Сарока – трашчотка, Мышаня, Белка ды Зайка, Ліса і Воўк дапамаглі Вожыку стаць упэўненым, паверыць у безкарыснае сяброўства. На працягу ўсяго спектакля гледачам было цікава назіраць за падзеямі, музыкальнае суправаджэнне дапамагала разкрыць поўнасцю вобразы персанажаў, элементы танца яскрава супадалі з  рэжысёрскай задумкай. Нашым акцёрам спадабалася сцэна, спадабалася атмасфера тэатральнага фестываля, цёплая падтрымка гледачоў.

         Наш калектыў быў адзначаны спецыяльным прызам за лепшае музычнае афармленне спектакля. Да наступнага года рэжысёры прыдумаюць новыя пастаноўкі, новыя мізансцэны, магчыма прыедуць новыя калектывы, а тэатральны дух будзе лунаць і аб’ядноўваць усіх прыхільнікаў тэатральнага майстэрства.

Вядучы метадыст па тэатральнаму жанру                       Г.Э.Петушок

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники