Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці прымаў гасцей самага галоўнага і прыгожага восеньскага свята, прысвечанага Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

На ўрачыстым мерапрыемстве па добрай традыцыі падвялі вынікі сельскагаспадарчага года, падзякавалі аграрыям за добрасумленную працу і ўзнагародзілі лепшых з лепшых.

Да пачатку ўрачыстасці ў фае РЦКіНТ увазе шчучынцаў і гасцей горада была прадстаўлена выстава-дэгустацыя сельскагаспадарчай прадукцыі, што выпускаецца прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу раёна.

А задорныя рытмы «жывой»  музыкі, якімі сустракаў гасцей народны ансамбль “Ярыца” Мастоўскага цэнтра культуры, адразу ж стваралі прыўзняты настрой.

Святочна ўпрыгожаная сцэна, добры настрой гледачоў і эфектны пралог артыстаў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці — урачыстая частка мерапрыемства пачалася відовішчна і яскрава.Галоўным атрыбутам свята стаў, вядома ж, залацісты каравай – пад дружныя апладысменты яго ўручылі на святочнай сцэне старшыні райвыканкама Аляксею Садоўскаму, як сімвал росквіту і дабрабыту.

Сваю творчасць працаўнікам сельскай гаспадаркі ў гэты дзень дарылі артысты гродзенскага музычнага тэатра «Рада».

 

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники