Шчучынскі раён прыняў удзел у фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2018”

Па добрай традыцыі штогод у лістападзе праходзіць фестываль-кірмаш “Дажынкі”, які можна смела назваць вянцом руплівай, самаадданай працы тысяч простых, сціплых, нястомных людзей. Сёлета сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі стала Іўе.

Горад цудоўна падрыхтаваўся да свята. Песні, танцы, духмяныя караваі і, вядома ж, заслужаныя ўзнагароды стварылі па-сапраўднаму святочны настрой.

 Актыўна працавалі гандлёвыя кропкі, здзіўлялі сваім беларускім каларытам падворкі раёнаў Гродзеншчыны, у тым ліку і шчучынцы. А колькі рамеснікаў сабралася на свяце!
Упершыню прагучаў гімн «Дажынак». Сімвалам свята стаў кошык «Багач», напоўнены зернем новага ўраджаю з усіх раёнаў вобласці. Вышыня яго склала каля 3 метраў!
На набярэжнай у Іўі працавала выстава «Воднае царства Залатой рыбкі». Скульптуры для яе ў падарунак гораду вырабілі раёны вобласці. На беразе возера  адкрыўся сквер закаханых. Прайшлі культурна-спартыўныя «Сельскія эстафеты», выступілі на сцэне ансамбль «Песняры» і група «Дразды» і многае іншае.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники