Шчучынскі раён прадставіў у абласным фестывалі-свяце побытавых танцаў узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклора

На мінулых выхадных  нашы суседзі з аграгарадка Дзітва Лідскага раёна прымалі абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Тут сабраліся ўсе тыя, хто апантаны адраджэннем, захаваннем і папулярызацыяй аўтэнтычнага народнага танцавальнага мастацтва. У чатырох конкурсных узроставых катэгорыях змагаліся за званне лепшай танцавальнай пары выканаўцы: дзеці ад 7 гадоў  і дарослыя ад 50 гадоў і старэйшыя. Здаецца, такія самабытныя танцы, як “Мальвіна”, “Грачанікі”, полька “Карэлафінская”, “Яблычка”  не тое, што не на слыху, але пра іх паўстае пытанне: а ці танцы гэта? А танец “Дзеўка у сенях”, які  танцавалі ад малога да самага старэйшага ўдзельніка конкурснай праграмы, з’яўляецца традыцыйным на Гродзеншчыне.

Шчучынскі раён прадстаўляў узорны фальклорны калектыў “Скарбоначка” Дэмбраўскага сельскага Дома фальклора пад кіраўніцтвам Алены Іванаўны Аліхвер. Яна ганарыцца сваімі падапечнымі проста таму, што яны ёсць.

І здольнасць да танцаў у дзяцей, якая перадаецца ў спадчыну ад старэйшага пакалення малодшаму, памножаная на каласальную працу кіраўніка, дае звычайна задавальняючы вынік і прызавыя месцы. Журы заслужана ацаніла нашыя танцавальныя пары, якія з нейкай незвычайнай легкасцю танцавалі  “Нарэчаньку”, “Кракавяк”, “Лявоніху”  і ўзнагародзіла Дыпломамі 1-ай і 2-ой ступені адпаведна. У канцэртнай праграме “Скарбоначка” выканала нашу знакамітую “Дэмбраўскую кадрылю”.

 

 На фестывалі былі прадстаўлены традыцыйныя народныя касцюмы нашай мясцовасці. Дэфіле ў народным строі ад Шчучынскага краю прадэманстравалі майстар па ткацтву Накладовіч Юрый Станіслававіч са сваёй дачкой Каралінай.

Скончылася свята агульным выкананнем усімі ўдзельнікамі мясцовай полькі, якая перарасла ў карагод дружбы, павагі і дабразычлівасці. Так танцавалі некалі, танцуем зараз і будзем танцаваць і надалей.

 

Вядучы метадыст

організацыйна-метадычнай работы                                      Г.Э.Петушок

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники