Шчучынскі кірмаш – 2017

Весела і масава прайшоў 1 кастрычніка  ў Шчучыне восеньскі кірмаш. Па садавіну, агародніну і добры настрой прыйшлі не толькі гараджане, але і прыехалі вяскоўцы.

Наперадзе – цэлая зіма, таму самы час запасціся прысмакамі. Вуліца Леніна напоўнілася гучнымі галасамі. Сельскагаспадарчую прадукцыю прапаноўвалі як мясцовыя гаспадаркі, так і прадпрыемствы, фермеры, сяляне з усяе Гродзеншчыны. Нават самыя патрабавальныя пакупнікі засталіся задаволенымі.

Чаго там толькі не было на тым кірмашы: сельскагаспадарчая латарэя, вясёлыя песні ды танцы, конкурсы, атракцыёны… А якая юмарыстычная рыбалка была арганізавана на свяце! Мужчыны голымі рукамі рыбу лавілі! Актыўна працавалі разнастайныя падворкі. З канцэртнай пляцоўкі гучалі народныя песні ў выкананні артыстаў Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники