Шчучынцы прынялі ўдзел ў абласным фестывалі-свяце «Танцуем па-даўнейшаму», аг. Дзітва

На базе філіяла «Дзiтвянскi Дом культуры» Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму». Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці з’ехаліся каб прадэманстраваць найлепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў з захаваннем адметнага мясцовага выканальніцкага стылю.

Пасля ўрачыстага адкрыцця — пачаўся конкурс беларускіх народных побытавых парных танцаў. Конкурс праходзіў у чатырох узроставых катэгорыях: ад 7 да 10 год, ад 11 да 17 год, ад 18 да 50 год, i ад 51 года и больш. Калектыў «Скарбоначка» Дэмбраўскага дома фальклору атрымаў аж дзве перамогі, яны сталі лаўрэатамі  І і ІІ ступені.

Аддзел рамеснай дзейнасці арганізаваў шыкоўную выставу сваіх вырабаў.

Пасля конкурсу праходзiла дэфiле ў традыцыйных строях «Мода з куфара», на якім   ўдзельнікі  са Шчучыншчыны маглі паказаць як апраналіся нашы продкi.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники