Шчучынцы адзначылі Дзень дзяржаўнай сімволікі Беларусі

Штогод у другую нядзелю мая беларусы адзначаюць адно з галоўных святаў сваёй краіны – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца сімваламі свабоды, грамадскага міру і нацыянальнага яднання, агульнай адказнасці за сённяшні дзень і будучае нашай Радзімы.

У святочным мітынгу, які праходзіў на галоўнай плошчы горада, прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці, а таксама школьнікі.

Ганаровае права ўзняць Дзяжраўны сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі ветэран Узброеных Сіл Віктар Мікалаевіч Анашкін, бронзавы прызёр Чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў дзесяцібор’і Віталій Жук, вучань Каменскай сярэдняй школы — прызёр заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Гісторыя» Ягор Розмысл, а таксама гімназіст Ягор Сядзельнік – старшыня раённага маладзёжнага парламента.

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь на галоўную плошчу горада вынеслі навучэнцы сярэдняй школы №1 г. Шчучын, прызёры абласных спаборніцтваў юных інспектараў руху бягучага года Уладзіслаў Шыла і Дзмітрый Стасюкевіч, а таксама прызеры i пераможцы абласных i рэспублiканскiх спаборнiцтваў па футболу сярод дзяўчынак – вучаніцы гарадской гімназіі.

Прыемным падарункам для ўдзельнікаў свята стала выступленне артыстаў раеннага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама юных зорак узорнай студыі эстрадных спеваў “Апрель” і танцавальнага калектыву “Контрасты” палаца творчасці дзяцей і моладзі.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники