
Усе, хто прыйшлі ў нядзелю на святочную пляцоўку, атрымалі моцны зарад пазітыву і добрага настрою. З першых хвілін з’яўлення на сцэне Саўкі і Ганны стала зразумела: сумаваць гледачам не прыйдзецца.
Кожны нумар, без перабольшвання, прыцягваў увагу гледачоў таленавітасцю ідэі і якасцю выканання. Як вынік – на працягу больш чым трох гадзін панавалі вяселле і смех. З аднаго боку, дзякуючы крэатыву і гумару ўдзельнікаў, а з другога – якаснай рабоце сувядучых свята. На працягу свята гучалі вясёлыя песні, інсцэніроўкі, гумарэскі ў выкананні народнага ансамбля беларускай песні “Сябрына” Жалудоцкага Дома культуры і артыстаў Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці. На свяце была прадстаўлена цікавая выстаўка дзеркачоў мясцовых масцярыц.
Маленькія жыхары Каменкі з радасцю весяліліся, танцавалі, гулялі ў гульні, размалёўвалі скульптуры з гіпсу.
“Свята дзеркача” атрымалася вельмі каларытным і насычаным.
Гардзейчык Наталля Станіславаўна – вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Шчучынскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Фота аўтара.