Ружы для Таццяны

Таццянін дзень шчучынцы адзначаюць цікава і весела. На вуліцах горада сёння можна сустрэць роставую ляльку — Мядзведзя, работнікаў РЦКіНТ, якія разам са школьнікамі і ліцэістамі віншуюць усіх Таццян са святам, дораць ім сувеніры і вершы. І няхай іх ружы папяровыя, але настрой яны падымаюць не менш, чым сапраўдныя!

Зазірнула весёлая кампанія і ў госці ў рэдакцыю раённай газеты «Дзянніца». Цёплыя віншаванні прымалі галоўны рэдактар ​​Таццяна Ступакевіч і яе намеснік Таццяна Палубятка.

Са святам усіх Таццян, а таксама ўсіх студэнтаў!

Ганна КАСПЕР.

По материалам газеты “Дзянница” http://dzyannica.by/node/13558

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники