Работнікі Ляшчанскага сельскага клуба вырашылі працягваць справу па адраджэнню беларускіх абрадаў, і восенькія вячоркі зрабіць традыцыйным мерапрыемствам.

Вячоркі…Вечарушкі…Пасядзелкі…Пасядушкі…Супрадкі… Папрадкі…Зборкі…Па-рознаму называлі раней вячоркі. Збіраліся некалі разам так людзі і ў Ляшчанцы. А аднавіць гэтую традыцыю вырашылі работнікі Ляшчанскага сельскага клуба Мішкель Вольга Віктараўна і Зарэмба Аліцыя Іванаўна.

Напярэдадні Дня сталага чалавека Ляшчанскі клуб ператварыўся ў вясковую хату з саматканымі дыванамі, вышыванымі рушнікамі і духмяным караваем. Гасцей сустракалі суседка-жартаўніца і гаспадыня-весялуха. На вячорках, як правіла, вялі размову, спявалі традыцыйныя беларускія песні, гулялі ў беларускія традыцыйныя гульні. Песні выканалі Мішкель Віталій і Зарэмба Вераніка.

А якія вячоркі без танцаў? Танцавалі: Кракавяк, Лявоніху, Польку, Лысага, На рэчаньку. Дзякуючы кіраўніку Дэмбраўскага сельскага Дома фальклору Аліхвер Алёне Іванаўне і ўдзельнікам узорнага фальклорнага калектыву “Скарбоначка”, жыхары вёскі Ляшчанка пазнаёміліся з гэтымі побытавымі танцамі. І нават змаглі прыняць удзел у майстар-класе, развучыць знакамітую “Дэмбраўскую кадрылю”.

Загадчык сельскага клуба В.В. Мішкель

??

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники