Восеньская пара – пара збору ўраджаю, таму яна заўсёды патрабуе ад усіх нас больш сіл і намаганняў. Але добра папрацаваўшы, хочацца і добра адпачыць.
Гасцямі канцэртнай праграмы сталі артысты з Навадворскага Дома культуры. Удзельнікі праграмы шчырымі ўсмешкамі і апладысментамі адгукаліся на кожную байку ці трапны жарт ў выкананні А. Чучвы і І. Саковіч. Жадаючыя маглі паспрабаваць сілы ў літаратурнай гульні “бурыме”, якую правяла І. Шандроха, ці пачытаць свае творы са сцэны. А С. Сімановіч, І. Ляпеша, Г. Андрушкевіч і І. Бабіцкі падтрымалі цудоўны настрой гледачоў добрымі песнямі.