Работнікі Астрынскага дома культуры ад усёй душы павіншавалі жыхарку в Шчанец з днём нараджэння і ў падарунак праспявалі добрую песню.

Лета ў вёсцы — гарачая пара. Таму, калі прыходзяць выхадныя або пад час адпачынку, мы ўсе спяшаемся на малую радзіму, каб дапамагчы бацькам, сустрэцца з сябрамі і знаёмымі, паслухаць вясковыя навіны і проста адпачыць душой.

       А які ж адпачынак без добрай песні! Па традыцыі кожны год у канцы чэрвеня работнікі Астрынскага ДК і ТТ прыязджаюць у в. Шчанец з канцэртнай праграмай, каб падарыць цудоўны настрой жыхарам і гасцям вёскі. Артыстаў і суседзяў, як заўсёды, гасцінна прыняла на сваім падворку стараста вёскі Таісія Іванаўна Кірэй, якая на днях адзначыла свой дзень нараджэння.  Жыхары вёскі з задавальненем падпявалі артыстам, танцавалі і дарылі шчодрыя апладысменты.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники