Работнікі Астрынскага ДК і ТТ правялі майстар-клас па побытавых танцах для дзяцей, якія адпачываюць у летнім аздараўленчым лагеры “Вясёлка” Астрынскай сярэдняй школы.

Спачатку вядучыя зрабілі невялічкі экскурс у гісторыю побытавага танца. Пасля прапанавалі дзецям развучыць танец “Нарэчанька” у двух варыянтах. Пачалі з развучвання асобных элементаў танца. Затым аб’ядналі ўсе элементы ў звязку і прадэманстравалі гатовы танец. Майстар-клас дзецям вельмі спадабаўся. А работнікі Дома культуры, ў сваю чаргу, запрасілі ўсіх жадаючых на вечары побытавых танцаў, якія  будуць ладзіцца кожную нядзелю на адкрытай пляцоўцы Дома культуры.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники