Плача тоненькі, тоненькі ў сэрцы голас вайны

   Сёння ў Беларусі жалобны дзень.  Роўна 76 год таму пачалася самая кровапралітная вайна 20 стагоддзя, якая забрала больш за 27 мільёнаў жыццяў, стала сапраўды вялікім выпрабаваннем для краіны і людзей, прынесла шмат гора і пакут. Чатыры доўгія гады цяжкім ботам таптаў фашыст нашу зямлю…

Дата 22 чэрвеня 1941 года не згубілася ў водбліску пераможнага мая. Бо да гэтага часу ў сэрцах многіх людзей плача тоненькі, тоненькі голас вайны… Штогод у гэты дзень мы нізка схіляем галовы перад подзвігам абаронцаў Айчыны,  успамінаем і смуткуем па тых, хто быў скошаны варожай куляй на фронце, закатаваны ў канцлагерах, загінуў у тыле, памёр ад голаду… Усе гэтыя людзі ахвяравалі сабой дзеля нашай мірнай будучыні, набліжалі Перамогу.

Падзеі таго страшнага дня “ажылі” на жалобным мітынгу “Сэрцы людскія памяццю моцныя”, які адбыўся ў Шчучыне ў гарадскім скверы ля магілы воінаў і партызан. Сюды па традыцыі прыйшлі кіраўнікі раёна, ветэраны Узброеных Сіл і працы, моладзь, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, жыхары і госці горада… Ля Вечнага агню мы ўсе тут, як радня…

 

Читать полностью по материалам газеты “Дзянница”

http://dzyannica.by/content/placha-tonenki-tonenki-u-sercy-golas-vayny

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники