Песня дапамагае жыць! Так лічаць жыхары маланаселеных і аддалённых вёсак Глубокае і Пузынаўцы.

Exif_JPEG_420

“Мы таксама любім паспяваць і паслухаць народныя песні” – кажуць яны. А з гадамі, калі дзень жыцця пачаў кланіцца да вечара, яны яшчэ больш сталі западаць у душу, і яшчэ з большай асалодай хочацца слухаць і слухаць тыя непаўторныя мелодыі.

 Кожная песня, якая гучала ў гэты дзень для сялян, навейвала ім успаміны пра іх жыццёвыя моманты. Беларускія і рускія народныя  песні ўздымалі настрой адпачываючым.

Бурнымі апладысментамі віталі сталыя людзі работнікаў сектара па нестацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва і работнікаў Каменскага дома культуры. Яны былі рады сустрэчы з выканаўцамі, якія ім падарылі вясёлыя песні і цудоўны настрой.

 

Рэжысёр сектара па нестацыянарнаму абслугоўванню насельніцтва В.С.Маркевіч

Фота – загадчык сектара па нестацыянарнаму абслугоўванню   Т.С.Ціцяк

Exif_JPEG_420

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники