Памятаем і ганарымся. Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Беларусі, адбыліся ў Шчучыне

Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачаліся ў Шчучыне раніцай 3 ліпеня з урачыстага мітынгу ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан, што ў гарадскім скверы.

Цэнтрам прыцягнення для шчучынцаў і гасцей горада стала адкрытая пляцоўка ля Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Актыўна працавалі тэматычныя  фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, атракцыёны. Людна было ля прылаўкаў з работамі народных умельцаў.

 

У музейным пакоі СССР прайшоў майстар-клас для дзяцей і моладзі “Ліст з фронту”, падчас якога рабяты навучыліся рабіць трохкутнікі-пісьмы. Уразіў паказ беларускіх нацыянальных касцюмаў і майстар-клас побытавых танцаў. Цудоўныя песні дарылі ўсім артысты і выхаванцы РЦКіНТ.

У ансамбля «Сябры» і А. Ярмоленкі  у Шчучыне з’явілася шмат сяброў. З 3400 месцаў стадыёна «Алімп» пуставала мала. Сустрэцца з усімі любімымі артыстамі паспяшаліся не толькі гараджане, але і вяскоўцы.

Святкаванне Дня Незалежнасці ў Шчучыне працягвалася ўвесь дзень. Фінальным акордам стала акцыя «Спяваем гімн разам!», да якой далучыліся сотні шчучынцаў і гасцей горада. Апошнія акорды завяршыліся яркім і сапраўды прыгожым феерверкам.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники