Паміж намі, суседзямі. Прыгожае фальклорнае свята пад такой назвай прайшло ў аг. Дэмбрава

Надвор’е ўсё ж унесла свае карэктывы. Пачаўся дождж, і артыстам тэрмінова прыйшлося перабірацца з вуліцы, дзе была абсталявана імправізаваная сцэна, у памяшканне дома фальклору. Аднак ніхто не сумаваў: дэмбраўцы гатовы былі ўдзельнічаць у свяце пры любым надвор’і! Дарэчы, яны дружна падтрымлівалі артыстаў і весела падпявалі ім. Гэта брэндавае мерапрыемства праходзіць сёлета трэці раз і прымеркавана да Дня Незалежнасці нашай краіны.  У госці звычайна прыязджаюць не толькі калектывы ўстаноў культуры нашага раёна, але і артысты з суседніх раёнаў. Свята доўжыцца амаль увесь дзень. Гледачы могуць паглядзець танцы, паслухаць песні. Для іх рыхтуюцца цікавыя пастаноўкі, іх увазе прапануюцца байкі. Самадзейныя артысты  таксама танцуюць свае побытавыя танцы: “Лысы”, “Кракавяк”, “Лявоніху”. І сёння ў нас і песні, і танцы, і майстар-клас па побытавых танцах, і забаўляльная праграма для моладзі. З надыходзячым галоўным святам Рэспублікі Беларусь – Днём Незалежнасці – павіншаваў сваіх землякоў і гасцей старшыня Дэмбраўскага сельвыканкама Міхаіл Міхайлавіч Жогла. На сцэне выступалі вядомыя ракавіцкія “Вяргіні”. Гледачы падтрымлівалі бабуляў-пявунняў і спявалі разам з імі.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники