Ноч, калі зацвітае папараць-кветка: шчучынцы адзначылі Купалле

Купалле – адно з самых старажытных і загадкавых народных святаў. У гэты дзень дзяўчаты плятуць вянкі і варожаць на суджанага, закаханыя выпрабоўваюць свае пачуцці, скачучы праз вогнішча, а аматары прыгод шукаюць тую самую папараць-кветку, якая згодна з паданнямі робіць людзей шчаслівымі. Чароўную кветку шукалі і шчучынцы.

Імпрэза разгарнулася на адкрытай пляцоўцы ля Шчучынскага РЦКіНТ. Уразіла выступленне Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча.

Яркія сінія сукенкі, быццам васількі, ураз расквецілі пляцоўку. А як хораша, ярка і дынамічна кружыліся пары ў танцавальным карагодзе! Здзівілі і галасы артыстаў: чыстыя, звонкія, пявучыя нібы напевы нашых жаўрукоў.

 Свята набірала моц. Тэатралізаванае прадстаўленне “Купальскія прыгоды Марскога Цара”, фестываль водных ліхтарыкаў і свята фарбаў – такой насычанай і шматграннай была праграма.

Актыўна працавалі гандлёвыя кропкі, атракцыёны, фотазоны, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Бойка ішоў гандаль і ў народных ўмельцаў.

Вядома ж, не абышлося без традыцыйнай купальскай варажбы. Дзяўчаты разам з Купалам і Купалінкай вясёлай грамадой рушылі да возера. Праз хвіліну-другую па вадзе паплылі вяночкі, а значыць спраўляць сёлета шчучынцам вяселле!

Актыўна працавалі гандлёвыя кропкі, атракцыёны, фотазоны, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Бойка ішоў гандаль і ў народных ўмельцаў.

Вядома ж, не абышлося без традыцыйнай купальскай варажбы. Дзяўчаты разам з Купалам і Купалінкай вясёлай грамадой рушылі да возера. Праз хвіліну-другую па вадзе паплылі вяночкі, а значыць спраўляць сёлета шчучынцам вяселле!  ФОТА

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники