Народны хор польскай песні «Промень» РЦКіНТ заваяваў дыплом 2-ой ступені на юбілейным фесты­валі «Паланэз-2019»

Фестываль праходзіў у Слоніме 15-ы раз і, як заўсёды, з беларускім размахам. У гарадскім парку раённага цэнтра сабраліся тыя, хто не ўяўляе сваё жыццё без добрай песні. Сярод іх былі і шчучынцы. У намінацыі «Вакальна-харавы калектыў» нашы таленавітыя артысты сталі другімі.
Дарэчы,  пра сябе заявілі творчыя калектывы не толькі з Беларусі, але і з Польшчы і Літвы. Паланэз аб’яднаў 37 творчых калектываў, каля 550 удзельнікаў! Музыка не сціхала ўвесь дзень. Песні, апладысменты і добры настрой сталі складнікамі сапраўды цудоўнага свята!

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники