На Шчучынскай зямлі ў аграгарадку Васілішкі прайшоў фальклорны фестываль “Матуліна хата – песнямі багата”

Мы жывем з вамі ў шумны, напружаны час, дзе ўсе некуды спяшаюцца, бягуць. А сэрцу трэба спяваць, танцаваць, каб сагравалася душа, каб змаглі мы бліжэй адчуць адзін аднаго, растварыцца ў гармоніі гукаў. І толькі слухаючы чыстыя галасы і мелодыю роднай песні, адчуваеш сябе свабодным і шчаслівым

Фальклорны фестываль у Васілішках сабраў не толькі жыхароў аграгарадка, але і спевакоў, чытачоў, музыкантаў і гасцей Шчучынскага раёна, якія шануюць і захоўваюць традыцыі беларускага народа, каб яшчэ раз паслухаць матывы роднага краю, так любыя нашаму сэрцу.

Амаль што ўвесь дзень дзверы цэнтра культуры былі для ўсіх адчыненны. З самага ранку і да поздняга вечара людзі маглі знайці сабе занятак па сваім жаданням: выстаўка беларускай кухні, канцэртная праграма, танцавальныя майстар-класы ад узорнага фальклорнага каллектыву “Скарбоначка”, фальклорныя забавы і гульні…

Фальклорны фестываль “Матуліна хата – песням багата” – лепшы і эффектыўны паказ традыцыйнай культуры шчучыншчыны, які пазытыўна ўплывае на яе шанаванне і захаванне.

 

Вядучы метадыст аддзелу       А.Л.Тарас

арганізацыйна – метадычнай работы ГУК “Шчучынскі РЦКіНТ»

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники