На Шчучыншчыне працягваецца акцыя «Агонь памяці», якая стартавала 24 лютага – за 75 дзён да Вялікай Перамогі.

На 33 месцах пахавання герояў Вялікай Айчыннай вайна і ахвяр фашызму прадстаўнікі працоўнай моладзі перадалі эстафету юным спартсменам Шчучыншчыны, якія ўвесь гэты тыдзень сачылі, каб не пагас Агонь памяці. Наступнымі прымуць эстафету рабяты, якія летам будуць працаваць у студэнцкіх атрадах.

Гэта патрыятычная акцыя аб’яднала ўсю моладзь нашага раёна. І школьнікі, і працоўная моладзь добра ведаюць, што імёны загінуўшых герояў да той пары не адыдуць у небыццё, пакуль жыве памяць пра іх. І мы пра іх помнім!

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники