На Шчучыншчыне абрад “Жаніцьба Коміна” можна пабачыць толькі ў аг. Ляшчанка.

Па розных звычаях Жаніцьба Коміна праводзіцца з 1 па 19 верасня.

Сам абрад спраўляецца для таго, каб ушанаваць хатні дух, агонь-багач. А калі прагматычна, то Жаніцьба Коміна завяршае сезон палявых (дачных) работ і распачынае час вячорак.

Комін  – гэта хатняе святло, старажытны ліхтар. Рабіўся ён пераважна з металу альбо з плятня (лазы), які аблеплівалі глінай і мазалі мелам.

На пярэдадні свята комін упрыгожваюць кветкамі, хмелем і рушнікамі. Жэняць яго ў хаце нябеднага гаспадара, каб той быў здольны і накарміць гасцей, і квасам пачаставаць.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники