На мінулыя выхадныя ў Дзятлава ладзіўся адкрыты фестываль-карнавал роставых лялек і лялечных тэатраў “Дасканалы свет казкі”, у якім прынялі ўдзел нашы аніматары

Арганізатары стварылі камфортныя ўмовы для ўсіх удзельнікаў фестываля. Яркае карнавальнае шэсце казачных героеў, безліч узрадаваных дзіцячых вачэй, музыка, атракцыёны, фотазоны, гандлёвыя кропкі і ўдзячны глядач – вось асноўныя моманты свята для дзяцей на гасціннай дзятлаўскай зямлі.

На фестываль з’ехаліся казачныя персанажы і роставыя лялькі з Гродзенскай вобласці. Калектывы дзяліліся вопытам работы ў дадзеным накірунку, папулярызавалі і выяўлялі новыя сучасныя формы работы з роставымі лялькамі і выкарыстаннем іх у культурна-масавых мерапрыемствах з рознай катэгорыяй насельніцтва. Прыемна радавалі вока на свяце 2-х метровыя лялькі мядзведзя, зайца, казы, Пятрушкі і курачкі-чубаткі і яшчэ многа хто з іншых герояў казак і мультфільмаў. Шчучыншчыну прадстаўлялі заяц Гоша і мядзвездь Лёша, клоуны Бімка і Бомка з гуртка “Игротехник” арганізацыйна-метадычнай работы Шчучынскага рённага цэнтра культуры. Яны забаўлялі дзяцей танцамі, атракцыёнамі і мадэліраваннем фігур з паветранных шароў. За сваю працу кампетэнтнае журы ўзнагародзіла наш калектыў дыпломам за акцерскае майстэрства.

 

Вядучы метадыст                                                          Г.Э. Петушок

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники