Майстар-клас лялька-матанка “Падарожніца” #творимдома Шчучынскі цэнтр культуры

Вяртаемся да народных традыцый былых вякоў. Сэрца цяплее, калі разумееш, што гэтая лялька — не проста кусочак тканіны, а маленечкі абярэг, які мае вялікую сілу. У яе ты можаш ўкласці энергію, часцінку цяпла і майстэрства рук.

Падарожніца — славянская абярэгавая лялька, якую давалі ў дарогу  вандроўніку, каб таму спрыяла  ўдача. Звычайна яе рабіла маці сыну ці жонка мужу, пры гэтым браць яе ў рукі мог толькі той, хто рабіў ляльку і той, каму яна прызначалася.
Як і ва ўсіх славянскіх лялек, у подарожніцы няма твару, каб у яе не ўсяліліся злыя духі. У руках у подарожніцы скрутак з збожжам (каб падарожнік заўсёды мог знайсці сабе ежу), або з зямлёй з-пад роднага парога, ці з попелам з печы роднай хаты (каб падарожнік заўсёды знайшоў дарогу дадому).

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники