Ласаваліся блінамі, узбіраліся на слуп ды танцавалі кадрылю: у Шчучыне адзначылі Масленіцу

Традыцыйнае беларускае свята Масленіца сёлета прайшло надзвычай маляўніча. Дзякуючы тэатралізаванаму прадстаўленню, шчучынцы сустрэліся з усімі месяцамі года, паслухалі добрыя песні, разам з файер-гуртом спалілі пудзіла, атрымалі майстар-клас ад дэмбраўскіх танцораў, ацанілі флэш-моб у выкананні дзяцей і ўсіх персанажаў свята.

На свяце працавалі гульнявыя пляцоўкі і горад майстроў, дэманстраваліся традыцыйныя беларускія абрады. Папулярнасцю карысталіся латарэя і гульня “Ледзяны слуп”.

Дарослыя і юныя артысты  Шчучынскага РЦКіНТ і ПТДіМ  паказалі высокі прафесійны выканаўчы ўзровень, пакарылі гледачоў эмацыянальным напалам, весялосццю і самабытнасцю.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники