Астрынчане пабывалі на кніжным фэсце «Кніжныя скарбы Беларусі» у г. Гродна.

Што можа лепш падтрымаць восеньскі настрой, чым цікавая і захапляльная кніга? Толькі яскравы кніжны фестываль!

18 верасня ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” запрасіла ўсіх да ўдзелу  ў КнігаFest «Кніжныя скарбы Беларусі».

Каля маладзёжнага цэнтра “Гродна” развярнулася сапраўднае кніжнае свята, прыняў  ўдзел у якім Народны паэтычны тэатр «Волат» Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці. Ён прадставіў на свяце  літаратурна-музычную кампазіцыю «Скарбы бабулінага куфра» па матывах паэмы Ларысы Геніюш «Куфар». Рэжысёр Ірына Станіславаўна Шандроха.

Таксама тут гучала жывая музыка, адбыліся  презентацыі аддзелаў абласной бібліятэкі, выступленні аўтараў, розныя акцыі, конкурсы, майстар-класы і яшчэ мноства розных сюрпрызаў.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники