Кірмаш гудзе – продаж ідзе!

Вуліца Леніна ажыла і загаманіла з самага ранку. Кірмаш – той дзень, калі вёска горад корміць.  На свяце панаваў асаблівы настрой.

Было ўсё: сельскагаспадарчая латарэя, вясёлыя песні ды танцы, конкурсы, атракцыёны, юмарыстычная рыбалка. Актыўна працавалі разнастайныя падворкі і выязны гандаль.

Сваімі рукатворнымі вырабамі радавалі народныя ўмельцы.   Адметна, што сёлета  падчас кірмашу на стадыёне першай гарадской школы ўпершыню прайшоў конкурс “Шчучынскі пікнік”. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Замест звыклага спортінвентару ўдзельнікі выкарыстоўвалі…  сельскагаспадарчую прадукцыю! Няпростыя конкурсы “Гарачая бульба”, “Снайпер ”, “Скрыня” , “Асілак”, “Боўлінг”, ”Беларускія пінгвіны”, “Баі падушкамі” і іншыя прыйшліся даспадобы і ўдзельнікам і гледачам. У выніку вызначылася тройка пераможцаў.

 

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники