
Гасціннасць і хлебасольнасць – адметныя рысы характару беларусаў. Усе самыя значныя падзеі ў нашым жыцці звязаны з прыняццем гасцей і іх частаваннем. Госць для беларуса — асоба важная.
Падтрымаць шматвяковыя традыцыі нашых продкаў вырашылі работнікі Астрынскага Дома культуры і тэатральнай творчасці і запрасілі астрынчан на канцэртна-забаўляльную праграму “Гасцёўня бульбаша”. Сюрпрызам для наведвальнікаў стала выступленне калег з Васілішкашскага Цэнтра культуры – народнага ансамбля “Васільковая раніца”. Цудоўным настроем, шчырымі эмоцыямі і бурнымі апладысментамі аддзячылі гледачы гасцям і арганізатарам гасцёўні.