Канцэрт занальнага абласнога тура агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!” адбыўся ў раённым цэнтры культуры

У Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся канцэрт занальнага абласнога тура V Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”, падчас якога свае таленты дэманстравалі юныя дараванні Мастоўшчыны і Шчучыншчыны.

На адным дыханні прайшла канцэртная праграма, падрыхтаваная педагогамі і юнымі зорачкамі нашага раёна. 22 прыгожыя нумары былі прадстаўлены журы. Яркія выступленні, прыгожыя касцюмы, уменне артыстаў выдатна трымацца на сцэне – дасканала прадуманы быў кожны нумар.

Сваёй малой радзіме – Шчучыншчыне, а таксама любай Беларусі прысвячалі выступленні юныя артысты. Удала ўпісаўся ў яркую канцэртную праграму вобраз Несцеркі. Выдатна адчувалі сябе на сцэне яго маленькія памочнікі – вядучыя. Асаблівы каларыт прыўнёс ужо ўсімі любімы мульцяшны персанаж – конь Юлій.
Яркі і відовішчны атрымаўся канцэрт! Здорава, што наша Шчучыншчына такая багатая на юныя таленты. Гэта і ёсць галоўная скарбніца нашай зямлі. І няхай сабе не ўсе пройдуць у фінал, зорачкамі яны ўжо сталі!

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники