Канцэрт арганнай музыкі адбыўся ў Васілішках

На радзіме Чэслава Немэна ў вёсцы Старыя Васілішкі адбылася прэзентацыя энцыклапедычнага выдання “Арганы Беларусі”, якое змяшчае інфармацыю аб 123 арганах, што захаваліся на тэрыторыі нашай краіны. У межах прэзентацыі з удзелам аднаго з аўтараў выдання Святлены Немагай у касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла прагучаў канцэрт арганнай музыкі.

У праграме канцэрта былі выкананы творы, якія нараджаліся ў нашых святынях на працягу XVII-XX стагоддзяў. Своеасаблівасць барочнага светабачання нашых продкаў выяўляюць творы са старадаўняга арганнага зборніка “Сапегаўскі сшытак”, а таксама музычныя ўвасабленні біблейскіх псальмаў у паэтычнай апрацоўцы выдатнага беларускага паэта і асветніка Сімяона Полацкага.
Напярэдадні 200-гадовага юбілею Станіслава Манюшкі – знакамітага ўраджэнца маёнтку Убель на Міншчыне – мы адраджаем гучанне яго арганных і вакальных твораў у натуральных акустычных умовах і ўзнёслай атмасферы касцёла. Адчуванне повязі новага з даўніной, дыялог сучаснасці і мінулага гучаў у апрацоўцы старажытнага грэгарыянскага спеву Regina caeli беларускай кампазітаркі Аліна Безенсон.
Выканаўцы: Святлена Немагай, музыказнаўца-беларусіст, арганістка, кандыдат мастацтвазнаўства, памочнік мастацкага кіраўніка Творчага аб’яднання “Беларуская капэла” пры Нацыянальным акадэмічным вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Тамара Рэмез, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Жадаючыя змаглі набыць выданне “Арганы Беларусі” і атрымаць аўтограф аўтара.
Аляксандр АМШЭЙ,
начальнік аддзела турыстычнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі райвыканкама.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники