Каля трох дзясяткаў аўтамашын з Дзяржаўнымі сцягамі святочнай калонай праехалі па шчучынскай зямлі і перадалі эстафету лідчанам

Рэспубліканскі аўтапрабег стартаваў яшчэ 3 верасня  ад Брэсцкай крэпасці-героя і будзе доўжыцца да 14 верасня. Усе разам — і шчучынцы, і госці – прыгожай святочнай аўтакалонай адправіліся ў Васілішкі – знакавае месца для нашага краю. Пышным караваем з новага ўраджаю васілішкаўцы сустрэлі гасцей.  Народны ансамбль “Васільковая раніца” вітаў усіх сваёй “фірменнай” “Прывітальнай песняй”. Усе ўдзельнікі аўтапрабегу накіраваліся да помніка абаронцам Айчыны ў аграгарадку Мажэйкава, дзе адбылася яшчэ адна хвалюючая сустрэча — з дэлегацыяй Лідскага раёна.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники