«Калі глядзіш на іх, калі танцуеш, хочацца жыць». Паказваем Дэмбраўскую кадрылю (+ відэа)

Дэмбраўскую кадрылю танцуе ўжо пятае пакаленне, а кожны трэці пускаецца ў пляс, калі чуе чароўную музыку.

Стукаць на паркеце ў Дэмбрава і суседніх вёсках сталі яшчэ стагоддзе назад. Пасля працы збіраліся на вячорках. Вышывалі, спявалі і, вядома, знаёміліся. Дынамічная кадрыля патрабавала шмат сіл, і хлопцы выбіралі самых прыгожых і моцных.

Алена Барэль, загадчык аддзела АМР «Шчучынскі раенны цэнтр культуры і народнай творчасці»:
Танец без перапынку танцуюць 4 хвіліны, трэба і дыханне пастаўленае, і цягавітасць.

Алена Аліхвер, загадчык Дэмбраўскага сельскага дома фальклору:
За ноч некалькі разоў магла паўтарацца, можна было стаптаць чаравічкі.

Дэмбраўская кадрыля з характарам. Фігур больш за дзесятак, і ніхто іх не абвяшчае. Але складаны танец толькі на першы погляд. Варта пачаць і потым ужо цяжка будзе спыніцца. Раней на ўсе святы і вяселлi гучала жывая музыка. Гарамонік, барабан, скрыпка і бубен задавалі рытм.

Алена Аліхвер:
Трэба каб было не менш, чым 6 пар, а затым ужо можна дадаваць. Можа быць 6, можа 12 або 18. Многа сваіх рухаў такіх, якія няма ў іншым танцы. Лева-права, калі ў крузе стаіць хлопец і павінен падаваць рукі дзяўчыне, а дзяўчынкі рухаюцца па крузе.

Эльвіра Сухоцкая, танчыць дэмбраўскую кадрылю:
Самае цікавае, калі парамі – тройкі. Прыемна, калі хлопец вядзе дзве дзяўчыны.

Эльвіра Сухоцкая танчыць з першага класа. Прыклад ўзяла з бабулі. Прызнаецца, што кадрыля амалоджвае і бадзёрыць. Перадаваць яе з пакалення ў пакаленне ў Дэмбрава – традыцыя. Тут кружаць сем’ямі і дынастыямі.

Андрей Сухоцкі, танчыць дэмбраўскую кадрылю:
Энергічны танец, падабаецца мне так танчыць. Жонка ў клубе працавала і мяне паціху прыцягнула.

Сёння Дэмбраўская кадрыля – брэнд Шчучынскага раёна. Ні адно Купалле і Калядкі не абыходзяцца без народнага танца. Ад душы скачуць на вяселлях, зліваючыся ў звонкі ручаёк.

Алена Аліхвер:
Кадрыля складаецца з многіх фігур народных танцаў. Прыходзілі і з Украіны, і з Казахстана, яны танчылі гэты танец і, сапраўды, захапляліся.

Андрей Савицкий, удзельнік узорнага фальклорнага калектыву «Скарбоначка»:
Ездзілі на Берагіні  Гомельская вобласць, там займалі прызавыя месцы з гэтым танцам.

За арыгінальнасць і самабытнасць Дэмбраўскую кадрылю ўключылі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. Так што яна бясконца будзе ззяць на сцэне, як сонейка.

Алена Аліхвер:
Калі глядзіш на іхкалі танцуеш, хочацца жыць.

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники