Каб як сыр у масле катацца ды блінамі частавацца!

Да чаго ж весела і арыгінальна праходзіць у нашым горадзе свята “Масленіца са Шчучынскім масласырзаводам”!

Нездарма ж у народзе кажуць: як зіму правядзеш, так і год пражывеш. А сёння з самага ранку Шчучын абуджала беларуская народная музыка, хлопцы і дзяўчаты, як у старадаўнія часы, заклікалі масленічнай песняй. Зіма, нібы адчула, што менавіта сёння з ёй хочуць развітвацца, ды давай засыпаць горад снегам, палохаць завірухай. Але не на такіх натрапіла!

Да сцэны, устаноўленай на галоўнай плошчы райцэнтра, сабралася багата гараджан і гасцей Шчучына. Усім хацелася паўдзельнічаць у прыгожым свяце, сустрэцца са спадарыняй Масленіцай, развітацца з “бландзінкай” Зімой і прывітаць юную прыгажуню Вясну.

По материалам газеты “Дзянница” читать полностью >>>>>http://dzyannica.by/node/13814

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники